Міністэрства юстыцыі даследуе дзейнасць "Моладзі БНФ"

Міністэрства юстыцыі накіравала патрабаванне ва Ўправу Партыі БНФ прадаставіць інфармацыю пра дзейнасць "Моладзі БНФ". Паводле Міністэрства юстыцыі, усе структуры палітычнай партыі маюць быць створанымі толькі ў адпаведнасці з тэрытарыяльным прынцыпам. "Разам з тым, паводле інфармацыі, якая маецца ў Міністэрства юстыцыі, у апошні час дзейнічае нейкая структура Партыі БНФ - "Моладзь БНФ". Так, 25-26 кастрычніка 2008 года праведзены з'езд гэтай структуры, абраны яе страшыня", - цытуе зварот намесніка міністра юстыцыі А. Білейчыка прэс-служба Партыі БНФ.

Мінюст у тыднёвы тэрмін патрабуе накіраваць тлумачэнні, на якой падставе створаная і дзейнічае "Моладзь БНФ". Адказны сакратар Партыі БНФ, юрыст Уладзімір Лабковіч, лічыць патрабаванне незаконным. Паводле яго словаў, у Мінюст будуць дасланыя тлумачэнні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі