Вы тут

Мінінфарм не адмяняе кніжную выставу — і выдаткуе на яе 160 тысяч рублёў

Дэфіцыт бюджэту і каранавірус правядзенню выставы не перашкаджаюць

На сайце дзяржзакупак з'явіўся лот Мінінфарма на арганізацыю і правядзенне XVIII Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу. З гэтага вынікае, што, па-першае, нягледзячы на пандэмію каранавіруса, чыноўнікі не адмовіліся ад правядзення выставы. А па-другое, яны збіраюцца выдаткаваць на яе 160 тысяч рублёў з рэспубліканскага бюджэту.

— У першай дэкадзе лютага ў Беларусі штогод праходзіць найбуйнейшы міжнародны форум —Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш. Яна традыцыйна збірае вялікую колькасць прадстаўнікоў далёкага і блізкага замежжа, грамадзян Беларусі, — заявіў у кастрычніку мінулага года намеснік міністра інфармацыі Ігар Бузоўскі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.