Мінінфарм дазволіў паказ ЧС па пляжным футболе без дазволу ФІФА

Зборная Беларусі па пляжным футболе

Зборная Беларусі па пляжным футболе / beachsoccer.by

Міністэрства інфармацыі ўнесла Міжнародную федэрацыю футбольных асацыяцый (ФІФА) у спіс праваўладальнікаў перадач з "недружалюбных" краін. Гэта дае магчымасць, не пытаючыся дазволу, трансліраваць у Беларусі ўсе мерапрыемствы, якія праводзіць арганізацыя. Адпаведная пастанова ўрада апублікавана на Нацыянальным прававым партале.

Дзеянне дакумента разлічана да канца 2024 года. Такім чынам, Беларусь атрымлівае права арганізаваць сабе ўласную трансляцыю чэмпіянату свету па пляжным футболе. Спаборніцтвы стартавала ў ААЭ. У іх бярэ ўдзел і зборная Беларусі. Свой першы матч беларуская каманда гуляе сёння супраць каманды Сенегала.

Нагадаем, летась у Беларусі быў прыняты закон "Аб абмежаванні выключных правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці". Дакумент дае права выкарыстоўваць аб'екты інтэлектуальнай уласнасці без згоды праваўладальніка, калі праваўладальнік уключаны ў спіс "недружалюбных" краін. Спіс такіх праваўладальнікаў вызначае Міністэрства інфармацыі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі