Вы тут

Мінэнерга Беларусі думае пачаць майніць біткоіны

Аповед пра "новы напрамак" / БЕЛТА

Мінэнерга Беларусі думае пачаць майніць біткоіны. "Для нас гэта новы напрамак. Ён цікавы, кажа міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч. — Але для таго, каб прыступіць да яго, неабходна дэталёвае, комплекснае вывучэнне гэтага пытання, у тым ліку і ацэнка магчымых рызык, якія звязаны з такім відам дзейнасці".

Каранкевіч адзначае, што ў Беларусі ўважліва сочаць за актыўным развіццём майнінгу крыптавалют у свеце, у тым ліку і ў суседняй Расіі.

Сёлета падчас сустрэчы з работнікамі прадпрыемства "Гарызонт" Аляксандр Лукашэнка заявіў, што з уводам у строй АЭС у Беларусі можна будаваць фермы і майніць біткоіны. Зараз, калі біткоін падняўся ў цане, лічыць ён, майніць можна пры любых тарыфах на электраэнергію.

Віктар Каранкевіч / БЕЛТА

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.