Машына з медыкамі наехала на нагу футбаліста, які чакаў дапамогі (відэа)

Машына з медыкамі наехала на нагу футбаліста, які чакаў дапамогі (відэа)

Машына з медыкамі наехала на нагу футбаліста, які чакаў дапамогі. Кур'ёзны выпадак адбыўся ў Бразіліі падчас матчу маладзёжнага Кубка Сан-Паўлу паміж камандамі "Трындадэ" і "Фламенга". У адным з эпізодаў траўму атрымаў паўабаронца першай каманды Бернарда. Ён не мог падняцца з газону, на поле выехаў спецыяльны аўтамабіль з медыкамі. Тады і адбылося здарэнне з наездам. На шчасце, для футбаліста не было сур'ёзных наступстваў, праз нейкі час ён змог падняцца і працягнуў гульню, інфармуе сайт ont.by.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі