Макей — пра мабілізацыю ў Расіі: можна зразумець заклапочанасці Масквы

Беларускія генералы сочаць за тым, як ідзе мабілізацыя ў РФ / Прэс-служба Мінабароны РБ

Беларусь з разуменнем ставіцца да рашэння Расіі аб мабілізацыі. Пра гэта ў каментары ТАСС заявіў міністр замежных спраў РБ Уладзімір Макей.

"Я думаю, што абсалютна правільна, не таму, што мы саюзнікі і знаходзімся ў саюзнай дзяржаве, але абсалютна разумная логіка, здаровы сэнс дыктуе любое рашучае дзеянне, калі гэта звязана з неабходнасцю забеспячэння бяспекі сваёй дзяржавы, — кажа Макей. — ...У дадзенай сітуацыі можна зразумець заклапочанасці Масквы адносна неабходнасці гарантавання сваёй бяспекі".

Міністр заявіў, што Беларусь зацікаўлена ў як мага больш хуткім спыненні "канфлікту ва Украіне". Ён лічыць, што там Расія "ваюе з калектыўным Захадам". Прыблізна тое самае ён гаварыў і падчас свайго выступу ў Нью-Ёрку ў Саўбезе ААН.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.