Маці Рамана Бандарэнкі: я ў шоку ад гэтай жахлівай несправядлівасці

Маці Рамана Бандарэнкі: я ў шоку ад гэтай жахлівай несправядлівасці

Маці Рамана Бандарэнкі пракаментавала прыпыненне расследавання смерці яе сына.

"Я дагэтуль знаходжуся ў шоку ад гэтай жахлівай несправядлівасці і ў чарговы раз пераканалася, што ратаванне тапельцаў — справа рук саміх тапельцаў", — кажа жанчына.

Алена Бандарэнка просіць адгукнуцца відавочцаў трагедыі: "Звяртаюся да вас, мае дарагія сябры, калі вы асабіста ці хтосьці з вашых знаёмых былі відавочцамі падзей, якія адбыліся 11 лістапада 2020 года. Можа быць, менавіта з дапамогай вас ім удасца выявіць асоб, вінаватых у гэтых злачынствах".

Генпракуратура прыпыніла расследаванне па гібелі Рамана Бандарэнкі, бо, маўляў, не ўдалося высветліць асобу, "якая падлягае прыцягненню ў якасці абвінавачанага". 

Адвакатка сям'і Бандарэнкаў Інэса Аленская пракаментавала гэтую заяву словамі, што ў вольным доступе ў інтэрнэце "доказаў больш чым дастаткова", у тым ліку ёсць відэа і аўдыя.

31-гадовага Рамана Бандарэнку збілі ўвечары 11 лістапада 2020 года ў дварах каля Плошчы Перамен у Мінску. Потым яго завезлі ў міліцыю. Адтуль ён трапіў у якарню, дзе на наступны дзень памёр. Былыя беларускія сілавікі даўно апублікавалі ў інтэрнэце сваё расследаванне, у якім назвалі падазраваных у збіцці і затрыманні Бандарэнкі.

Крымінальную справу па факце смерці Бандарэнкі Генпракуратура распачала толькі ў лютым 2021 года. 

Улады заяўлялі, быццам Бандарэнка быў п'яны. Журналістку Кацярыну Барысевіч і доктара Арцёма Сарокіна асудзілі за тое, што яны абнародавалі інфармацыю, якая абвяргае гэтыя звесткі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі