Лукашэнку патэлефанаваў прэзідэнт Малдовы

31 снежня адбылася тэлефонная размова кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з прэзідэнтам Малдовы Мікалаем Цімафці. Былі абмеркаваныя пытанні развіцця эканамічных адносінаў паміж краінамі, выкананне дамоўленасцяў, дасягнутых у верасні падчас візіту Лукашэнкі ў Малдову. У канцы размовы суразмоўцы павіншавалі адзін аднаго з надыходзячым Новым годам.

БЕЛТА адзначае, што размова адбылася з ініцыятывы Кішынёва.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі