Лукашэнка загадаў знайсці ўсіх сілавікоў, хто быў у 2020-м "на барыкадах"

Лукашэнка загадаў знайсці ўсіх сілавікоў, хто быў у 2020-м "на барыкадах"

Аляксандр Лукашэнка загадаў знайсці ўсіх сілавікоў, хто быў у 2020-м "на барыкадах". "Усіх знайсці, хай гэта будуць тысячы-тысячы людзей, і ўзнагародзіць, гаварыў ён у сераду ў Палацы Незалежнасці. — Але, можа быць, мы кагосьці прапусцілі, не заўважылі. Усякае бывае, жыццё цяпер складанае. Іх трэба знайсці — усіх тых, хто быў з намі на барыкадах, хто стаяў у тыя жнівеньскія, вераснёўскія дні, абараняючы наша мірнае жыццё. Нават калі яны сёння ўбіраюць хлеб на камбайнах, звольніліся з шэрагаў Узброеных Сіл. Мы гэта зробім".

Такім чынам, у нашай краіне шукаюць ужо не толькі пратэстоўцаў, але і сілавікоў.

24 жніўня Лукашэнка ўзнагародзіў дзясяткі сілавікоў і грамадзянскіх, якія дапамагалі душыць масавыя пратэсты лета-восені 2020 года.

Лукашэнка загадаў знайсці ўсіх сілавікоў, хто быў у 2020-м "на барыкадах"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі