Лукашэнка выдаў указ №666

Аляксандр Лукашэнка сваім указам №666 зацвердзіў план падрыхтоўкі законапраектаў на 2008 год. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе прэзідэнта, інфармуе “Інтэрфакс”.
У адпаведнасці з дакументам у 2008 годзе плануецца падрыхтаваць 9 новых законаў, у прыватнасці, законы "Аб суайчынніках, якія пражываюць за мяжой", "Аб парадку выезду і ўезду грамадзян", "Аб асновах дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі", "Аб электронным дакуменце і электронным лічбавым подпісе", "Аб мерах прымусовага ўздзеяння ў дачыненні да хранічных алкаголікаў і наркаманаў", "Аб статусе вайскоўцаў".

Акрамя таго, прадугледжваецца ўнясенне ў парламент 31 законапраекта, сярод якіх законы "Аб меліярацыі зямель", "Аб выкарыстанні атамнай энергіі", "Аб таварных біржах", "Аб асновах судова-экспертнай дзейнасці".

Плануецца ўнясенне зменаў і дапаўненняў у законы аб валютным рэгуляванні і валютным кантролі і шэраг іншых. Таксама прадугледжваецца распрацоўка канцэпцыі праекту закона "Аб аграпрамысловай вытворчасці".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі