Лукашэнка распавёў пра свае планы да канца года

Лукашэнка распавёў пра свае планы да канца года

21 кастрычніка падчас нарады, прысвечанай "актуальным пытанням", Аляксандр Лукашэнка распавёў пра свае планы да канца 2020 года. У лістападзе ён плануе з урадам абмеркаваць перспектывы развіцця беларускай эканомікі і бюджэт наступнага года. У снежні Лукашэнка збіраецца абмеркаваць пытанні падрыхтоўкі да Усебеларускага народнага сходу. На ім ён хоча вызначыць "задачы развіцця нашай краіны на пяцігодку". "І там разгледзім ужо глабальныя пытанні развіцця нашай дзяржавы", цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА.

Раней заяўлялася, што Усебеларускі народны сход можа прайсці ў пачатку 2021 года.

На нарадзе ў сераду абмяркоўваюцца пытанні эканомікі, палітыкі і грамадскай бяспекі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі