Лукашэнка — пра сустрэчу з Пуціным: крэдыты і транзіт улады не абмяркоўвалі

Лукашэнка — пра сустрэчу з Пуціным: крэдыты і транзіт улады не абмяркоўвалі

На сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з Уладзімірам Пуціным не абмяркоўвалася ні выждача расійскіх крэдытаў, ні транзіт улады. Пра гэта, як паведамляе БЕЛТА, Лукашэнка распавёў на нарадзе 2 сакавіка ў Мінску.

Сустрэча адбылася ў Сочы 22 лютага. Па словах Лукашэнкі, асноўная ўвага надавалася сумесцай працы ў рамках Саюзнай дзяржавы, асабліва сілавому блоку.

Лукашэнка заявіў, што тэма расійскіх крэдытаў не абмяркоўвалася і яе ад пачатку не было ў парадку дня. Таксама не ўздымалася пытанне транзіту ўлады ў Беларусі.

Пры гэтым Лукашэнка заявіў, што ні пра якое ўваходжанне Беларусі ў склад Расіі гаворка ісці не можа. Па яго словах, гэта абсалюна не трэба.

"Сёння свет змяніўся настолькі, што размовы пра тое, што Беларусь павінна ўвайсці ў склад Расіі ці Расія павінна ўвайсці ў склад Беларусі, ці мы наогул неяк павінны зліцца, стварыўшы адзіныя органы кіравання... Свет настолькі змяніўся, што проста было б па-дурному нават працаваць у гэтым кірунку. А па-другое, гэта абсалютна не трэба. Таму што, існуючы як суверэнная незалежная дзяржава, мы можам выбудаваць такую сістэму адносін, што гэтая сістэма будзе больш магутная, чым у самой Расійскай Федэрацыі ўзаемаадносіны асобных тэрыторый", — перадае БЕЛТА ягоныя словы.

Таксама Лукашэнка заявіў, што 70% напісанага пра яго сустрэчу з Пуціным — гэта хлусня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі