Лукашэнка пра пратэсты ў Польшчы: Дуда перамог, сфальсіфікаваўшы выбары

Жаночыя пратэсты ў Польшчы / Reuters
Жаночыя пратэсты ў Польшчы / Reuters

Аляксандр Лукашэнка падчас сённяшніх прызначэнняў абвінаваціў прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуду ў фальсіфікацыі прэзідэнцкі выбараў, паведамляе БЕЛТА.

“Дуда перамог у Польшчы, сфальсыфікаваўшы выбары. Там нават адсотка перавагі не было. Сфальсіфікаваў. І адтуль усё пачалося. Яны хацелі стрэлкі перавесці на нас. А палякі не дурні, і там гэта ўсё пачалося".

Менавіта "фальсіфікацыі", а не ўвядзенне забароны на аборты сталі прычынай пратэстаў у Польшчы, лічыць Аляксандр Лукашэнка:

"Там сітуацыя няпростая, і яна проста так не вылезе. Там не адмарозкі падняліся, а падняліся жанчыны, і зразумела, за што падняліся. Там падняліся сяляне, і яны ведаюць, за што падняліся. Там рабочыя падняліся, ведаюць за што, дзяржслужачыя. Жанчыны падняліся і пачалі пратэставаць не таму, што толькі аборты. Гэта быў спускавы кручок".

Шматтысячныя акцыі пратэсту праходзяць з 25 кастрычніка ў Польшчы. Пасля прыняцця Канстытуцыйным судом рэспублікі рашэння аб тым, што перапыненне цяжарнасці па прычыне паталогіі плоду не адпавядае палажэнням Канстытуцыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі