Лукашэнка — пра Бабарыку: зарыдаў, калі не зарэгістравалі

Лукашэнка — пра Бабарыку: зарыдаў, калі не зарэгістравалі

Віктар Бабарыка стаў даваць прызнальныя паказанні, калі яго не зарэгістравалі кандыдатам у прэзідэнты. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў на закрытай сустрэчы з віцебскімі дэсантнікамі. Відэа з сустрэчы апублікаваў Telegram-канал "Пул Першага". 

Лукашэнка паведаміў, што па "справе Белгазпрамбанка" затрыманыя каля 30 чалавек і ўсе яны даюць прызнальныя паказанні. Па яго словах, ніякай палітыкі ў гэтай справе няма. З тымі, хто думае пра палітычную аснову справы, па словах кіраўніка дзяржавы, яму няма пра што гаварыць. 

Згадаў ён і экс-кіраўніка банка Віктара Бабарыку, які вылучыўся на прэзідэнцкія выбары, але ў выніку апынуўся ў СІЗА КДБ. "Калі не зарэгістравалі — зарыдаў і пачаў паказанні даваць", — заявіў Лукашэнка, абазначыўшы свайго саперніка грэблівым азначэннем "гэты". 

Па словах беларускага кіраўніка, палітвязнямі ніхто з фігурантаў справы не будзе. Ён заявіў, што ўжо запрошаныя прадстаўнікі ЗША, Польшчы, Расіі ды Інтэрпола, каб ацаніць "справу Белгазпрамбанка". 

Між тым, беларускія праваабаронцы ўжо прызналі палітвязнямі  Віктара Бабарыку, яго сына Эдуарда і іншых, затрыманых па гэтай справе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі