Лукашэнка падзякаваў прэзідэнту Кіпра за "салідарнасць і ўзаемадапамогу"
1 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Рэспублікі Кіпр Нікаса Анастасіядзіса з Днём незалежнасці.
"У сённяшніх умовах, калі ўвесь свет сутыкнуўся з шэрагам выклікаў і пагроз, асабліва істотнымі становяцца такія паняцці, як салідарнасць і ўзаемадапамога", — гаворыцца ў віншаванні, якое цытуе прэс-служба Лукашэнкі.
Словы пра ўзаемадапамогу набываюць цікавае гучанне ў канстэксце таго, што менавіта Кіпр заблакаваў у ЕС прыняцце санкцыяў супраць беларускіх чыноўнікаў.
Дарэчы, сёння ў Бруселі пачнецца саміт ЕС, на якім зноў будуць абмяркоўваць беларускую сітуацыю.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.