Лукашэнка: праз нас на Захад ідуць нарката і мігранты, а мы іх ловім

Лукашэнка: праз нас на Захад ідуць нарката і мігранты, а мы іх ловім

Аляксандр Лукашэнка выказаўся пра важнае геапалітычнае становішча Беларусі. Ён адзначыў выключна міралюбівую палітыку дзяржавы, выступаючы перад жыхарамі пасёлка Болбасава Аршанскага раёна, куды прыбыў з візітам у нядзелю, 4 лістапада.

“Мы — мірныя людзі, не хочам вайны. Мы не багатыя, але нікога не просім. Мы самі сваё шчасце заробім. Калі будзем варушыцца, мы ўсё зробім самі. Я ўжо сказаў, што лепей дзясяткі і сотні гадоў перамоваў, чым адзін дзень вайны”, — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.

Таксама Лукашэнка прыгадаў свой удзел у Мюнхенскай канферэнцыі бяспекі, якая прайшла на мінулым тыдні ў Мінску.

“Выступаючы перад прадстаўнікамі Захаду на Мюнхенскай канферэнцыі, я ім казаў: цаніце Беларусь, не трэба супраць нас санкцыі ўводзіць. І нарката, і бандытызм, і ядзерныя элементы, і незаконная міграцыя — усё праз нас ідзе на Захад. Мы іх ловім, адлаўліваем за ўласны кошт”, — сказаў беларускі кіраўнік.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі