Лукашэнка адсвяткаваў свой Дзень народзінаў з аўтаматам у руках: фота дня

Лукашэнка адсвяткаваў свой Дзень народзінаў з аўтаматам у руках: фота дня

Аляксандр Лукашэнка адсвяткаваў свой Дзень народзінаў у Палацы незалежнасці з аўтаматам у руках. Прынамсі, так сцвярджае яго прэс-сакратарка, Наталля Эйсмант. На пытанне "РИА Новости" пра сённяшняе месцазнаходжанне кіраўніка Беларусі яна скінула фота вось такое фота. 

Праўда, над Палацам незалежнасці некалькі гадзін ідзе дождж. Увесь гэты час там былі тысячы пратэстоўцаў. Але чамусьці Лукашэнка да іх не выйшаў. Пачакае, пакуль усе пойдуць, і выйдзе пасля, каб на камеры сказаць, што ўсе ізноў разбегліся, як пацукі?

Тыдзень таму Аляксандр Лукашэнка ўжо з'яўляўся на публіцы з ружжом у руках. Праўда, не зразумела ад каго ён абараняўся — у мінулую нядзелю беларусы, як і гэтым разам, падыйшлі да Палацу незалежнасці ўзброеныя выключна кветкамі і плакатамі. Ну хіба што Піт Паўлаў трымаў у руках гітару і граў "Тры чарапахі". 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі