Вы тут

Літва спрашчае выдачу нацыянальных візаў для беларусаў

Літва спрашчае выдачу нацыянальных візаў для беларусаў / Reuters

Міністэрства замежных спраў Літвы плануе спрасціць працэдуру выдачы нацыянальных віз грамадзянам Беларусі, паведамляе ru.delfi.lt. 

Паводле МЗС, ужо з 21 верасня беларусы змогуць атрымаць нацыянальныя літоўскія візы на тых жа ўмовах, што і грамадзяне Аўстраліі, Японіі, Злучанага Каралеўства, ЗША, Канады, Новай Зеландыі ды Паўднёвай Карэі. Грамадзяне Беларусі змогуць атрымліваць нацыянальную літоўскую візу на паўгода, падаючы мінімальны пакет дакументаў і доказ сваёй фінансавай забяспечанасці — сродкі на тры месяцы, альбо абавязальніцтва юрыдычнай асобы па забеспячэнні такіх сродкаў.

Літва зацікаўленая ў тым, каб прывабіць да сябе высокакваліфікаваных спецыялістаў з Беларусі. Таму міністр унутраных спраў Літвы Рыта Тамашунене заявіла, што для паскарэння выдачы віз Дэпартамент міграцыі будзе разглядаць прашэнні такіх спецыялістаў яшчэ да іх прыбыцця ў Літву. 

Мяркуецца, што спрошчаны візавы рэжым будзе дзейнічаць да 21 сакавіка 2021 года. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.