Лаўроў: Расія падтрымае любое рашэнне кіраўніцтва Беларусі ў дачыненні да народа

Кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў / "Коммерсант"
Кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў / "Коммерсант"

Расія падтрымае любое рашэнне, якое прымуць беларускія ўлады ў адносінах да свайго народа. Пра гэта заявіў кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў.

"Мы будзем не супраць любога рашэння, якое прыме беларускае кіраўніцтва ў дачыненні да дыялогу са сваім насельніцтвам", — цытуе словы Лаўрова ТАСС.

Паводле Лаўрова, сітуацыя ў Беларусі нармалізуецца, хоць ёсць сілы, якія жадаюць рэалізаваць у краіне "украінскі сцэнар". Пры гэтым ён лічыць, што дамагаючыся сыходу Лукашэнкі беларуская апазіцыя дзейнічае па "венесуэльскім сцэнары":

"Перамовы яны прапануюць з цяперашнімі ўладамі толькі з адной мэтай — абмеркаваць умовы сыходу прэзідэнта Беларусі, прапануецца так далей прасоўваць свае праграмы. Гэта прыкладна гэтак жа, як у Венесуэле, калі легітымны прэзідэнт аб'яўляецца ізгоем".

Міністр упэўнены, што перспектыўным для выйсця з крызісу з'яўляецца дыялог аб рэформе канстытуцыі:

"Мы сыходзім з таго, што не трэба навязваць нейкіх рэцэптаў. Прэзідэнт Лукашэнка не раз выказваўся ў апошні час у ходзе сваіх сустрэч з працоўнымі калектывамі за дыялог, у тым ліку важную прапанову і дыялог аб рэформе канстытуцыі. І нам здаецца, гэта той самы шлях, які вельмі перспектыўны".

У той жа час Лаўроў заявіў, што ў склад Каардынацыйнай рады ўваходзяць людзі, якія выступаюць супраць Саюзнай дзяржавы, і ў Расіі ёсць пытанні да таго, як рада фарміравалася.

У рэзалюцыі Каардынацыйнай рады падкрэсліваецца, што яна "не ставіць сваёй мэтай змяненне канстытуцыйнага ладу і знешнепалітычнага курсу".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі