Латвія забараніла выдаваць беларусам дазволы на жыхарства

Латвія забараніла выдаваць беларусам дазволы на жыхарства

Грамадзянам Беларусі і Расіі не будуць выдаваць дазволы на жыхарства ў Латвіі. Адпаведнае рашэнне апублікавана на сайце латвійскага ўрада. Забарона дзейнічае да 30 чэрвеня 2023 года.

Да гэтага тэрміну будзе спыненая выдача дазволаў на часовае знаходжанне ў Латвіі грамадзянам Беларусі і Расіі. Пад выключэнне трапяць людзі, якія знаходзяцца ў Латвіі доўгі час.

Папраўкі ў заканадаўства Латвіі прадугледжваюць таксама, што грамадзяне і неграмадзяне Латвіі, якія хочуць стаць грамадзянамі іншай краіны і пры гэтым застацца ў Латвіі, павінны здаць тэст на веданне дзяржаўнай мовы і пацвердзіць наяўнасць неабходных фінансаў.

Выключэнне зрабіць прапануюць для студэнтаў і навукоўцаў, якія хочуць застацца ў Латвіі пасля заканчэння вучобы або даследчых праектаў. Яшчэ адна катэгорыя, для якой могуць зрабіць выключэнне, — інвестары і прадпрымальнікі. Але іх будуць старанна правяраць ведамствы нацыянальнай бяспекі.

Змены ў латвійскім заканадаўстве, як падкрэсліваецца, не закранаюць правы асоб, якія просяць міжнароднай абароны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі