Вы тут

"Кума Пуціна" і сябра Лукашэнкі ва Украіне падазраюць у дзяржаўнай здрадзе

Віктар Медзвядчук / УНІАН

Ва Украіне падпісана падазрэнне ў дзяржаўнай здрадзе і "спробе разрабаваць нацыянальныя рэсурсы ва ўкраінскім Крыме" дэпутатам Вярхоўнай Рады Віктару Медзведчуку і Тарасу Козаку. Пра гэта генпракурор Ірына Венядзіктава паведаміла праз Facebook. Яна спасылаецца на шматлікія следчыя дзеянні, экспертызы і допыты нейкіх "каштоўных сведкаў".

Раней паведамлялася пра ператрусы, якія прайшлі ў доме Медзведчука ў Кіеве. Венедзіктава піша, што яго знаходжанне невядомае.

Віктар Медзвядчук — украінскі алігарх, лідар палітычнай сілы ("Апазіцыйная платформа — За жыццё"), якая мае вялікую фракцыю ў парламенце і якую ў Кіеве называюць "прарасійскай". Ён вядомы як "кум Пуціна", сябар Аляксандра Лукашэнкі (яго нярэдка бачылі ў кампаніі кіраўнікоў Беларусі і Расіі). Сёлета было спынена вяшчанне ва Украіне некалькіх тэлеканалаў, якія звязваюцца з Медзведчуком. Пазней пад санкцыі трапіў сам алігарх і яго жонка, на іх маёмасць і актывы быў накладзены арышт.

Еўрарадыё расказвала пра сувязі Віктара Медзведчука з "кашальком Лукашэнкі" — бізнесменам Мікалаем Вараб'ём.

Уладзімір Пуцін, Віктар Медзвядчук і Аляксандр Лукашэнка / ria.ru

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.