Ксяндзу Генрыху Акалатовічу выставілі абвінавачванне

Генрых Акалатовіч

Генрых Акалатовіч / katolik.life

Ксяндзу Генрыху Акалатовічу выставілі абвінавачванне, паведамляе katolik.life. Пробашча рыма-каталіцкай парафіі Святога Юзафа ў Валожыне затрымалі ў лістападзе. Праз 20 дзён стала вядома, што абраная мера ўтрымання ў выглядзе заключэння пад варту і ён застаецца за кратамі. Гэта азначае, што яму мусілі выставіць абвінавачванне. Да змены статусу для святара адмаўляліся прымаць цёплыя рэчы і прадукты.

Што менавіта ставіцца святару ў віну, застаецца невядомым (раней неафіцыйна называўся артыкул "Здрада дзяржаве"). Ніякай афіцыйнай інфармацыі пра справу ксяндза Генрыха Акалатовіча дагэтуль няма. 

Акалатовіч — вядомы і паважаны ў Беларусі святар, які яшчэ з савецкіх часоў дапамагаў адраджаць каталіцкую царкву ў рэгіёнах. Неадразова ён станавіўся героем публікацый і сюжэтаў дзяржаўных СМІ. У адным з матэрыялаў падкрэслівалася, што ксёндз размаўляе па-беларуску не толькі ў парафіі, але і дома.

Генрыху Акалатовічу 63 гады. Ён мае сур'ёзныя хваробы, таму вымушаны прымаць некалькі відаў лекаў. Акалатовіч перанёс інфаркт, а нядаўна яму была зроблена аперацыя на страўніку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі