Колькі сонечных дзён было ў вашым жыцці? Ідэя падарунка ад метэаролагаў

Надвор'е

Надвор'е

Белгідрамет прыдумаў ідэю вельмі незвычайнага падарунка. Беларускія метэаролагі прапануюць вам падарыць блізкім пашпарт надвор'я і аформіць яго у выглядзе паштоўкі.

Напрыклад, вы можаце папрасіць метэаролагаў расказаць, якім было надвор'е ў дзень нараджэння вашага блізкага чалавека шмат гадоў таму. Або нават падлічыць, колькі сонечных, туманных і дажджлівых дзён здарылася за час яго жыцця. Адным словам, вы называеце дату, а Гідраметцэнтр выдае ўсю інфармацыю, якую ведае пра яе.

“Нагодай для вырабу такога віду друкаванай прадукцыі могуць быць самыя розныя падзеі ў жыцці чалавека, калектыву ці арганізацыі: дзень нараджэння, юбілей, заканчэнне навучальнай установы, гадавіна вяселля, пачатак працоўнай дзейнасці, выхад на пенсію, стаж працы ў арганізацыі, дата заснавання арганізацыі і любую іншая значная падзея”, — пішуць метэаролагі.

Каштуе такі падарунак ад 26 да 54 рублёў, у залежнасці ад фармату паштоўкі і колькасці інфармацыі, якую вы хочаце ў ёй пазначыць. Калі як раз выбіраеце падарунак, даведацца падрабязнасці прапановы метэаролагаў можаце тут.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі