Колькі вакансій абяцаюць заробкі вышэй за $1000? Мы даведаліся

Большасць вакансій — на заробак менш за 500 долараў

Большасць вакансій — на заробак менш за 500 долараў

У Беларусі на сёння зарэгістравана крыху больш за 137 тысяч вакансій. Гэта на некалькі тысяч менш, чым было напрыканцы лістапада, але ўсё роўна на рэкордна высокім узроўні.

З усіх гэтых вакансій заробак вышэй за 1000 долараў (3200 рублёў па актуальным курсе) прапануюць толькі 224. Гэта толькі 0,16% ад агульнай колькасці.

80% вакансій прапануюць заробак менш за 500$.

Какие зарплаты на вакансиях в Беларуси

Калі верыць дадзеным Белстат, сярэдні заробак у Беларусі ў лістападзе склаў 1975,6 рублі "бруднымі". Мінус 13% падаткаў і 1% ФСАН — атрымліваецца 1699 рублёў, гэта каля 530 долараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі