Колькасць занятых у эканоміцы РБ скарачаецца: новы гістарычны мінімум

Падзенне колькасці занятых у беларускай эканоміцы звязана з дэмаграфічнымі, а таксама эканамічнымі і палітычнымі праблемамі / sb.by​
Падзенне колькасці занятых у беларускай эканоміцы звязана з дэмаграфічнымі, а таксама эканамічнымі і палітычнымі праблемамі / sb.by​

Колькасць занятых у беларускай эканоміцы працягвае скарачацца, піша "Зеркало" са спасылкай на дадзеныя Белстата. У ліпені ў Беларусі працавала 4 млн 197,2 тысячы чалавек. Гэта амаль на 10 тысяч менш, чым у чэрвені. А ў параўнанні з студзенем колькасць тых, хто працуе, скарацілася на 47,4 тысячы чалавек.

Цяперашняя колькасць занятых у эканоміцы — новы гістарычны мінімум. Ранейшы мінімум быў зафіксаваны ў красавіку. Тады ў эканоміцы краіны былі занятыя 4 млн 234,1 тысячы чалавек. Эксперты "Эканамічнай газеты" тады звязвалі падзенне колькасці занятых з дэмаграфічнымі праблемамі, а таксама праблемамі ў эканоміцы і масавай эміграцыяй. Яны прыйшлі да высновы, што працаздольныя беларусы з'язджаюць з краіны ў адказ "на пагаршэнне эканамічных умоў", а таксама "з  сацыяльных і "палітычных" прычын, а цяпер ужо і праз рэзкае ўзмацненне санкцый".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі