Вы тут

Колькасць загінулых у вайне дзяцей ва Украіне павялічылася да 117

Акцыя ў Львове ў памяць па загінулых дзецях / Reuters​

З пачатку вайны ва Украіне загінула 117 дзяцей, паведамляе офіс Генеральнага пракурора краіны. Яшчэ ўчора гэтая лічба была 115.

Акрамя таго, з пачатку вайны больш за 155 дзяцей атрымалі раненні. Больш за ўсё пацярпела дзяцей у Кіеўскай (58), Харкаўскай (40), Чарнігаўскай (31) і Данецкай (30) абласцях.

Учора, у прыватнасці, загінула дзевяцігадовая дзяўчынка, якая ехала з бацькамі і братам. У іх машыну стрэліў расійскі танк, расказалі ў офісе генпракурора Украіны. Інцыдэнт адбыўся ў Харкаўскай вобласці. У выніку абстрэлу бацькі і дзяўчынка загінулі, ейны брат, 17-гадовы хлопец, атрымаў раненні.

Другое дзіця загінула падчас абстрэлу вёскі Канстанцінаўка ў Мікалаеўскай вобласці. Пад заваламі разбураных дамоў ратавальнікі знайшлі абгарэлыя целы 3 чалавек. Адзін з загінулых — 7-гадовае дзіця.

Ва ўкраінскай пракуратуры падкрэсліваюць, што гэтыя дадзеныя нельга лічыць канчатковымі — праз адсутнасць магчымасці агледзець месца, дзе ідуць баявыя дзеянні, і на часова акупаваных тэрыторыях.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.