Кітайскі каранавірус ужо ў Расіі

Кітайскі каранавірус ужо ў Расіі

Кітайскі каранавірус ужо ў Расіі. У нашай усходняй суседцы выявілі два выпадкі заражэння віруснай інфекцыяй. Віцэ-прэм'ер Таццяна Голікава заявіла пра грамадзян Кітая, якія шпіталізаваныя ў Забайкаллі і ў Цюменскай вобласці. Ім аказваюць усю неабходную дапамогу. Голікава пераконвае, што рызыкі для распаўсюду каранавіруса ў Расіі няма, інфармуе "Новая газета".

Кіраўніца Расспажыўсаюза Ганна Папова інфармуе, што стан кітайцаў ацэньваецца як стабільны. Яны ізаляваны, паведамляе meduza.io.

Тым часам Расія збіраецца эвакуяваць з правінцыі Хубэй з КНР сваіх грамадзян (іх там некалькі соцень чалавек). Праўда, іх чакае 14-дзённы каранцін. Расійскі ўрад рыхтуе пастанову аб забароне на працоўныя візы з КНР. З Кітаем абмяжоўваецца авіяспалучэнне, чыгуначныя перавозкі, спынены аўтамабільны рух.

Як інфармавала Еўрарадыё, з 31 студзеня Расія закрыла мяжу з Кітаем. Будзе абмежаванае перасячэнне мяжы з Манголіяй.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі