Кіраўнік МЗС Германіі папярэдзіў Лукашэнку

Кіраўнік МЗС Германіі папярэдзіў Лукашэнку

Кіраўнік МЗС Германіі Хайка Маас у чарговы раз папярэдзіў Аляксандра Лукашэнку. Ён адрэагаваў на жорсткія затрыманні ўдзельнікаў акцый пратэсту ў Беларусі: "Гэта непрымальна!". Маас занепакоены лёсам апазіцыянеркі Марыі Калеснікавай, якую скралі невядомыя ў цэнтры Мінска 7 верасня (занепакоеныя яе лёсам і ў Вялікабрытаніі).

"Калі Лукашэнка ня зменіць свой курс, мы будзем рэагаваць", паабяцаў міністр у Twitter. Ён нагадаў, што ЕС працуе над санкцыямі, якія чакаюць афіцыйны Мінск.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі