"Гэта паўнавартасная вайна": ХАМАС атакаваў Ізраіль

Мужчына ўцякае ад агню пасля ракетнага ўдару ў Ашкелоне

Мужчына ўцякае ад агню пасля ракетнага ўдару ў Ашкелоне / Reuters

Палестынскі ісламісцкі рух ХАМАС зладзіў самую буйную атаку на Ізраіль за многія гады. Раптоўны напад раніцай 7 кастрычніка суправаджаўся шквалам ракет, выпушчаных з сектара Газа. Некаторыя трапілі ў будынкі ў Тэль-Авіве і Ашкелоне. Ізраіль адказвае авіяўдарамі па сектары Газа.

Мясцовыя СМІ паведамляюць пра перастрэлкі на поўдні Ізраіля.

Вайсковы камандзір ХАМАС Махамед Дэйф абвясціў аб пачатку аперацыі ў эфіры СМІ, заклікаўшы палестынцаў паўсюль змагацца.

Гэта дзень найвялікшай бітвы за спыненне апошняй акупацыі на зямлі, — сказаў ён, дадаўшы, што было запушчана 5000 ракет. Ізраільскі бок не пацвярджае гэтыя дадзеныя.

"Это полноценная война": ХАМАС атаковал Израиль
Ракеты, якія ляцяць у бок Ізраіля / Reuters

Прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху заявіў, што тое, што адбываецца — гэта паўнавартасная вайна.

Ізраільскія вайскоўцы перакрылі ўсе дарогі ў Сектар Газа. Улады Ізраіля мабілізуюць рэзервістаў.

Некалькі тэрарыстаў праніклі на тэрыторыю Ізраіля з сектара Газа, — гаворыцца ў заяве вайскоўцаў.

Жыхарам прылеглых да сектара Газа раёнаў было загадана заставацца ў сваіх дамах.

Беларусы, якія знаходзяцца ў Ізраілі, могуць звярнуцца ў беларускую амбасаду ў выпадку экстрэмальнай сітуацыі па нумары: +972 50 521 48 19.

Адна з ракет, выпушчаных па Ізраілю, трапіла недалёка ад дома, дзе жывуць музыкі беларускага гурта VAL.

Ізраільскі бок паведамляе пра сотні параненых. Таксама ёсць загінулыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі