Хакейная каманда са Смаленска заявіцца ў беларускую экстралігу

Смаленскія хакеісты

Смаленскія хакеісты / smolensk-i.ru

Хакейная каманда са Смаленска заявіцца ў беларускую экстралігу. Пра гэта заявіў губернатар Смаленскай вобласці Васіль Анохін. Ён напісаў у сацсетках пра тое, што ў Смаленскай вобласці адраджаецца прафесійны хакей са стаўкай на мясцовых выхаванцаў. Цяпер рыхтуецца "неабходная інфраструктура". Мяркуецца, што гульні будуць праходзіць у Палацы спорту "Юбілейны". Яго чакае "абнаўленне".

"Яшчэ адзін важны крок — гэта фарміраванне моцнай, прафесійнай хакейнай каманды, — піша Анохін. — Ужо сёння шмат жадаючых прадстаўляць наш рэгіён у прафесійным хакеі. Спартсмены нават гатовыя пераехаць у Смаленскую вобласць разам са сваімі сем'ямі!".

Як адзначае hockey.by, удзел смаленскай каманды ў чэмпіянаце Беларусі запатрабуе менш выдаткаў, чым калі б яна заявілася ва Усерасійскую хакейную лігу. У федэрацыі хакея Беларусі заяўку чакаюць ужо ў бліжэйшы час. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі