Кавалеўскі: мяне запэўнілі, што няма ніякай забароны на ўезд ва Украіну

Прадстаўнік Аб'яднанага пераходнага кабінета па міжнародных адносінах Валерый Кавалеўскі ў эфіры Еўрарадыё пракаментаваў нядаўні інцыдэнт на мяжы, калі яго не пусцілі ва Украіну.

"Мяне запэўнілі ўкраінскія ўлады, што няма ніякай забароны на ўезд, няма ніякага статусу персоны нон-грата... — кажа Кавалеўскі. — То бок дзверы ва Украіну адчынены, туды можна накіроўвацца. Але разам з тым сістэма так працуе, што нейкіх пэўных гарантый, што падобныя інцыдэнты не будуць мець месцы ў будучым, ніхто даць не можа".

Валерый Кавалеўскі планаваў наведаць Кіеў у пачатку жніўня, каб правесці некалькі сустрэч. Але на польска-ўкраінскай мяжы яму адмовілі ва ўездзе. Па словах Кавалеўскага, раней ён неаднаразова наведваў Украіну. Часам праблемы ўзнікалі, але "з імі неяк удавалася спраўляцца". Але на гэты раз "быў дэфіцыт часу", і Валерый Кавалеўскі вырашыў вяртацца ў Вільню, каб рыхтавацца да канферэнцыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.