Караеў расказаў пра свае асцярогі перад пераездам у Гродзенскую вобласць

Юрый Караеў / СТВ
Юрый Караеў / СТВ

Юрый Караеў расказаў, што быў прыемна здзіўлены стаўленнем да яго людзей у Гродзенскай вобласці. Былы міністр унутраных спраў змяніў пасаду і месца жыхарства ў канцы кастрычніка. Аляксандр Лукашэнка прызначыў яго сваім памочнікам па Гродзенскай вобласці.

"Я прыехаў у Гродна і, натуральна, думаў, што чым заходнейшы рэгіён, тым ён трошкі праблемнейшы, складанейшы ў параўнанні з усходнімі. І быў прыемна здзіўлены, што мае чаканні не зусім апраўдаліся", — заявіў Караеў у інтэрв'ю СТВ.

Ён расказаў, як у першыя дні яго працы на новай пасадзе да яго падышлі два маладыя чалавекі: як заўважылі яго і "нечакана змянілі маршрут" — накіраваліся ў яго бок.

"Я імгненна вызначыў, што яны ідуць з добрымі намерамі. Падышлі, павіталіся, назваліся і папрасілі дазволу паціснуць руку. І сказалі: "Дзякуй вам за тое, што вы разам са сваім калектывам органаў унутраных спраў ратавалі краіну і выратавалі яе", — расказаў Караеў.

Пасля выбараў у Гродне пачаліся масавыя пратэсты. Гэта быў адзіны рэгіён, які змог дамагчыся крокаў насустрач з боку ўладаў. Гэтыя крокі досыць хутка згарнулі, узмацніўся ціск. Але пратэсты працягваюцца. Падчас Маршу пенсіянераў 23 лістапада Караеў выходзіў пагаварыць з удзельнікамі акцыі. Карэспандэнт "Радыё Свабода" стаў сведкам, як прэзідэнцкі памочнік выйшаў з машыны, падышоў да людзей і стаў абурацца, навошта яны ходзяць, а потым з'ехаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі