Вы тут

Канцэрт гурта "Каста" ў Мінску адклалі на няпэўны тэрмін

Гурт "Каста" / alexorg.biz

У Мінску на няпэўны тэрмін перанеслі канцэрт расійскага гурта "Каста".

Музыкі меліся выступаць 9 красавіка. Аднак у сацыяльных сетках Prime Hall з'явілася абвестка, што канцэрт пераносіцца: "На жаль, канцэрт гурта "Каста" перанесены, дакладная дата будзе абвешчаная пазней. Усе раней набытыя квіткі будуць сапраўдныя на новую дату. Сачыце за навінамі".

Музыкі "Касты" ў 2020-м адкрыта падтрымалі ўдзельнікаў беларускіх пратэстаў. У сваім кліпе на песню "Выходзь гуляць" яны паказалі жорсткасць сілавікоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.