Каля 50 чалавек прынялі ўдзел у акцыі салідарнасці ў Варшаве

Акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі прайшла ў сераду ў Варшаве. Каля Палацу культуры, недалёка ад цэнтральнага чыгуначнага вакзалу, сабраліся каля 50 чалавек (а сярод іх — каля 10 студэнтаў з новага набору "каліноўцаў"). Яны трымалі ў руках бел-чырвона-белыя сцягі, сцягі ЕС, раздавалі ўлёткі з інфармацыяй пра тое, што адбываецца ў Беларусі.


Як распавёў у жывым эфіры Еўрарадыё Зміцер Бародка, падчас нядаўняй выбарчай кампаніі давераная асоба экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава, акцыю арганізавалі некалькі польскіх і беларускіх арганізацый — "Еўрапейская Беларусь", "Вольная Беларусь" ды інш. Ён адзначыў, што апошнім часам падобныя акцыі салідарнасці праходзяць у Варшаве штодня.


"Штодзённа нагадваем варшавянам пра тое, што адбываецца ў Беларусі. Пра тое, што гэта недалёка, гэта тут, побач", — кажа Бародка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі