Качанава: У нас ёсць сімвалы — гімн, сцяг, герб, прэзідэнт. Гэта недатыкальна!

Качанава: У нас ёсць сімвалы — гімн, сцяг, герб, прэзідэнт. Гэта недатыкальна!

Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава працягвае ў рэгіёнах праводзіць сустрэчы з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці і апазіцыі. Чарговая такая сустрэча прайшла ў Лідзе. Удзельнікі сустрэчы даслалі ў "Нашу Ніву" аўдыязапіс.

Наталля Качанава разважала пра выбарчую кампанію і заявіла, што прэзідэнт — гэта сімвал Беларусі, які нельга чапаць. 

"Пачаўся збор подпісаў. Збірайце нармальна. Гэта не мітынгі, дзе трэба сабрацца, выйсці на мітынг з абразамі улады. Хіба гэта правільна? Каму дазволена ўвогуле?

У нашай краіны сімвалы — гімн, сцяг, герб, прэзідэнт. Гэта недатыкальна! У нас выходзяць на мітынгі і панеслі: такі, сякі, гэтакі… Гэта беззаконне, нельга так рабіць", — цытуе яе словы "Наша Ніва".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі