Вы тут

Інваліда, якога звязваюць са "справай Аўтуховіча", асудзілі на тры гады калоніі

Уладзімір Гундар / nv-online.info

20 траўня Брэсцкі абласны суд абвясціў прысуд баранавіцкаму актывісту, інваліду другой групы Уладзіміру Гундару, піша праваабарончы сайт "Вясна". 

Гундара звязваюць са "справай Аўтуховіча аб тэракце". Яго вінавацілі па арт. 366 Крымінальнага кодэкса (гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак). Суддзя Сяргей Беразюк прысудзіў яму тры гады калоніі агульнага рэжыму. Рэчавыя доказы па справе суд пастанавіў знішчыць.

Суд быў закрытым. Праваабаронцы даведаліся, што падчас ператрусу па справе аб "тэракце" Гундар нібыта пагражаў следчым, што і стала падставай для крымінальнай справы. 

60-гадовы інвалід, як і іншыя фігуранты справы аб падрыхтоўцы тэракту Мікалай Аўтуховіч і Вольга Маёрава, некалькі месяцаў правеў у СІЗА КДБ. На пачатку красавіка яго перавялі ў брэсцкае СІЗА №7.

Паведамляецца, што ў камеры СІЗА яго прымусілі нават зняць пратэз з нагі. Яго жонка казала, што сваёй віны Уладзімір Гундар не прызнаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.