Іх норавы: амністыя, шатландскі рэферэндум і вяртанне імператара

Кароткі агляд сусветных навінаў / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё
Кароткі агляд сусветных навінаў / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

Амністыя — але не ў Беларусі. Рэферэндум аб незалежнасці — але не на часова акупаваных тэрыторыях.

Як звычайна па пятніцах адцягваем вас ад чытання навінаў, да якіх вы прывыклі, і расказваем, што адбывалася на гэтым тыдні ў свеце.

Няма часу чытаць? Слухайце на любой зручнай платформе.
 

Хутка амністыя

На наступным тыдні пачнецца амністыя — але пакуль толькі ў Twitter. Усяго тыдзень таму Ілан Маск спытаў карыстальнікаў, ці варта вярнуць у Twitter Дональда Трампа — і па выніках апытання разблакаваў яго рахунак.

Праз пару дзён ён зноў звярнуўся да меркавання грамадскасці і спытаў, ці варта разблакаваць наогул усе акаўнты, якія «не парушалі закон і не займаліся бязлітаным спамам». І больш за 70% карыстальнікаў, паўдзельнічаць у апытанні, адказалі «так».
 

Их нравы: амнистия, шотландский референдум и возвращение императора

"Людзі выказаліся. Амністыя пачнецца на наступным тыдні", - цытуе Маска ВВС.

Незамяняльныя ёсць?

За падзеямі гэтага года можна было і забыцца, што адбылося летась. А ў мінулым снежні Ангела Меркель пасля чатырох тэрмінаў пакінула пасаду канцлера ФРГ. Цяпер у інтэрв'ю "Шпігель" яна сказала, што яшчэ летам 2021 года паспрабавала арганізаваць перамовы з удзелам Пуціна і французскага прэзідэнта Эмануэля Макрона. Але ў яе не атрымалася дамагчыся свайго. Меркель лічыць, што тады ўжо ўсе разумелі, што ў канцлера заканчваецца рэальная ўлада.

Чаму ўвогуле Мэркель задаюць так шмат пытанняў пра Пуціна? Эксперт па знешняй палітыцы з яе Хрысціянска-дэмакратычнай партыі Радэрых Кізеветэр лічыць, што канцлер ведала пра планы Пуціна раскалоць і аслабіць Еўропу. Але лічыла, што трэба выкарыстоўваць «мяккую сілу». Меркель і цяпер сцвярджае, што яе прыхільнасць да мірных перамоваў дала Кіеву час, каб нарасціць сілы і здолець сябе абараніць.
 

Мы самі

Вярхоўны суд Вялікабрытаніі забараніў Ураду Шатландыі праводзіць рэферэндум аб выхадзе са Злучанага Каралеўства. Шатландская нацыянальная партыя хацела правесці галасаванне ў кастрычніку наступнага года, піша CNN.
Шатландыя, зрэшты, ужо праводзіла галасаванне па гэтым пытанні ў 2014 годзе — з дазволу Вэстмінстара. І тады большасць, хоць і не пераважная, прагаласавала супраць незалежнасці. За незалежнасць выказаліся тады 45% шатландцаў.

Але з тых часоў многае змянілася. Напрыклад, прайшоў "Брэксіт", і гэта не спадабалася шатландцам, якія не збіраліся перарываць сувязі з ЕЗ. І шатландскія палітыкі, якія выступаюць за незалежнасць, паабяцалі, што дадуць народу яшчэ адзін шанец прагаласаваць.

Их нравы: амнистия, шотландский референдум и возвращение императора
Шатландыя / pixabay

Прэм'ер Шатландыі Нікола Сторджэн сказала, што згаджаецца з рашэннем суда. Але з яе словаў стала зразумела, што рашэнне суда можа скасаваць рэферэндум, але не дэбаты аб незалежнасці Шатландыі.

"Закон, які не дазваляе Шатландыі выбіраць сваю ўласную будучыню без згоды Вэстмінстара, выкрывае як міф любое ўяўленне аб Вялікабрытаніі як аб добраахвотным партнёрстве і прыводзіць довады на карысць незалежнасці», — напісала Сторджэн у Twitter.
 

Імператар сапраўдны!

Старажытнарымскі імператар Спансіян дачакаўся прызнання. Як гэта адбывалася, расказвае ВВС.

Трыста гадоў таму ў Трансільваніі, далёкім фарпосце Рымскай імперыі, знайшлі скарб, а ў ім — старажытную залатую манету. На ёй быў намаляваны імператар Спансіян I. Да выяўлення манеты ніхто пра такога імператара наогул нічога не чуў. І праз прыкладна сотню гадоў, у сярэдзіне XIX стагоддзя, даследчыкі прызналі манету падробкай. Як і намаляванага на ёй імператара.

Прайшло яшчэ сто гадоў, навукоўцы лепш даследавалі манету, перадумалі і заявілі: імператар сапраўдны. Верагодна, Спансіян быў вымушаны прыняць на сябе вярхоўнае камандаванне ў Дакіі, правінцыі Рымскай імперыі, у няпростыя часы — разгар эпідэміі чумы і грамадзянскай вайны ў самой імперыі.

Дакія тады была акружаная і цалкам адрэзаная ад імперыі, таму і прыйшлося там адчаканіць ўласныя манеты. З выявай Спансіяна на рэверсе. Вось таму гэтыя манеты і не падобныя да традыцыйных рымскіх грошай.

Прытым мясцовае насельніцтва ў разгар грамадзянскай вайны магло наогул не ведаць, хто быў у той час сапраўдным рымскім імператарам.

"Што ім было патрэбна, дык гэта вярхоўны ваеначальнік у адсутнасць рэальнай улады з Рыма. І ён прыняў камандаванне ў той перыяд, калі такое камандаванне было неабходна", — разважае прафесар Пірсан.

Калі вы задаваліся пытаннем, быць першым у правінцыі або другім у Рыме, імператар Спансіян дае трэці варыянт адказу: лепш быць карысным.
 

І адна добрая навіна бонусам

Памятаеце Ката Гацака з польскага горада Шчэцін? Укормлены вулічны кот стаў сапраўднай славутасцю, і яго нават адзначылі на гугл-картах.

А ў Тбілісі з'явілася падобная славутасць: "кавуновы сабака". Кавуновы, бо яго адкармілі ледзь не да шарападобнай формы. Карыстальнікі гугл-картаў пішуць кавуноваму сабаку добрыя водгукі, а іншыя карыстальнікі прыходзяць на яго паглядзець. І падкарміць.

Шарападобны сабака

Калі вам трэба больш добрых навінаў і станоўчых эмоцый – адпраўляйцеся чытаць водгукі на «кавуновага сабаку» на картах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі