Ідэолага Мсціслаўскага райвыканкама прыцягнулі да дысцыплінарнай адказнасці

Намесніцу начальніка ідэалагічнай працы Мсціслаўскага райвыканкама прыцягнулі да дысцыплінарнай адказнасці. Яна не выканала рашэнне пра ўсталяванне памятнай дошкі беларускаму навукоўцу, педагогу, вязню сталінскіх лагераў Янку Бялькевічу (1883 — 1960), піша racyja.com.

Ініцыятарам усталявання памятнай дошкі на будынку былога Мсціслаўскага педтэхнікума (Бялькевіч з'яўляўся яго дырэктарам) быў краязнавец Уладзімір Кажамяка. Летась у лісце да яго чыноўнікі з райвыканкама паведамілі, што Мінкульт ухваліў праект. "Бліжэйшым часам будзе распрацаваны эскізны праект памятнай дошкі і ўзгоднены ў Магілёўскім абласным мастацка-экспертным савеце па манументальным і манументальна-дэкаратыўным мастацтве", — пісалі яны. Але прайшоў год і нічога выканана не было. Пасля чарговага звароту Кажамякі ў райвыканкаме знайшлі вінаватага ў "сабатажы".

Старшыня Мсціслаўскага райвыканкама Дзмітрый Пімашэнка абяцае, што памятная дошка, прысвечаная Янку Бялькевічу, сёлета будзе ўсталявана.

Янка Бялькевіч

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.