Вы тут

А хто гэта “Тутака”? Ці атрымалася замяніць “Басовішча” — стрым

Лагатып фэсту / Еўрарадыё

Другі раз запар у лесе на пляцоўцы, дзе шмат гадоў збіраў прыхільнікаў “музыкі маладой Беларусі” фестываль “Басовішча”, пройдзе фэст “Тутака”. Новая сустрэча запланаваная на 15 і 16 ліпеня. І выглядае на тое, што прапусціць паездку ў той ужо культавы лес беларусам проста нельга!

Якія высновы зрабілі арганізатары пасля першага фэсту і ці не было жадання адмовіцца працягваць? Чым будзе адметны сёлетні фестываль? На гэтыя ды іншыя пытанні адказваюць старшыня фонду “Тутака” на Падляшшы, арганізатар “Фестывалю абуджаных” Павел Станкевіч і сябра праграмнай рады фонду TUTAKA, дырэктар фестывалю беларускай традыцыйнай культуры "Soncahraj", кіраўнік рэдакцыі перадач нацыянальных меншасцяў Польскага Радыё Беласток Зміцер Косцін.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.