Халаднаватае надвор'е будзе ў Беларусі і ў пачатку наступнага тыдня

Халаднаватае надвор'е будзе ў Беларусі і ў пачатку наступнага тыдня

Халаднаватае надвор'е, якое ўсталявалася ў Беларусі, будзе і ў пачатку наступнага тыдня. Дажджы і навальніцы прагназуюцца штодня.

У чацвер ападкі чакаюцца ў дзённыя гадзіны амаль па ўсёй краіне. Месцамі магчымы моцны вецер (з парывамі да 20 м/с). Што да тэмпературы паветра, то ўначы 4 ліпеня будзе ад +6 да +12 градусаў, удзень — ад +15 да +21 (у Мінску — ад +16 да +18). У наступныя дні ўмовы надвор'я істотна не зменяцца. Вяртання спёкі не чакаецца і ў першыя дні наступнага тыдня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі