Хакеісты салігорскага "Шахцёра" ў гасцях абыгралі "Нёман"

Хакеісты салігорскага "Шахцёра" ў гасцях абыгралі "Нёман"

20 сакавіка хакеісты салігорскага "Шахцёра" ў гасцях абыгралі гродзенскі "Нёман" — 1:0 (0:0, 0:0, 1:0). Адзіную шайбу закінуў на 45-й хвіліне Ілля Камбовіч. Гэта быў стартавы паядынак паўфінальнай серыі беларускай экстралігі. На ім прысутнічала крыху больш за 1800 чалавек.

22 сакавіка ў Гродне каманды сустрэнуцца зноў, пачатак а 20-й гадзіне.

Іншая паўфінальная серыя стартавала напярэдадні. У першым матчы мінскае "Юнацтва" перамагло "Дынама-Маладзечна" — 4:1. Другі матч пройдзе на "Чыжоўка-Арэне" 21 сакавіка, пачатак а 20-й гадзіне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі