Вы тут

Хакеісты мінскага "Дынама" прайгралі ў Рызе па булітах

Дынамаўцы настройваюцца на гульню / hcdinamo.by

1 кастрычніка хакеісты мінскага "Дынама" прайгралі ў чэмпіянаце КХЛ у Рызе мясцоваму "Дынама" — 3:4 (1:0, 2:2, 0:1, 0:0, 0:1). У дынамаўцаў у асноўны час шайбы закінулі Раман Гарбуноў (19-я хвіліна, яго першая шайба ў КХЛ), Арцём Дзямкоў (28-я і 36-я). Усё вырашылі буліты. Рыжане перарвалі пераможную 6-матчавую серыю мінчукоў.

Перад гульнёй у некаторых гульцоў мінскага "Дынама" і "прадстаўнікоў адміністрацыйна-трэнерскага штабу тэсты паказалі першасна станоўчы вынік на каранавірус". У выніку не ўсе выйшлі на лёд, а абавязкі галоўнага трэнера выконваў Дзмітрый Баскаў.

7 кастрычніка "Дынама" прымае "Сочы".

@hcdinamoby

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.