Вы тут

Хакеісты мінскага "Дынама" прайгралі дома яраслаўскаму "Лакаматыву" — 0:1

Мінскае "Дынама" прайграла "Лакаматыву" / TUT.by

Паразай завяршалася для хакеістаў мінскага "Дынама" хатняя сустрэча з яраслаўскім "Лакаматывам" — 0:1 (0:0, 0:0, 0:1). Гульня прайшла 16 кастрычніка ў Мінску. 

Першыя два перыяды завяршыліся ўнічыю — 0:0. Толькі на 57-й хвіліне Ягор Каршкоў забіў шайбу ў браму дынамаўцаў. Гол атрымаўся кур'ёзным: брамнік "зуброў" Мікіта Талапіла выпусціў шайбу, і яраслаўцы з трэцяй спробы запхнулі яе. 

На апошняй хвіліне дынамаўцы, якія знялі брамніка, ледзь не зраўнялі лік, але шайба трапіла ў перакладзіну.

Наступны матч "зубры" згуляюць у нядзелю супраць маскоўскага "Спартака".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.