Вы тут

Хакеісты мінскага "Дынама" прайгралі "Авангарду"

Дынамаўскі штаб / БЕЛТА

Хакеісты мінскага "Дынама" прайгралі омскаму "Авангарду" — 1:3 (1:0, 0:1, 1:2). Матч чэмпіянату КХЛ прайшоў у аўторак на арэне "Балашыха" ў прысутнасці менш за тысячу заўзятараў. Адзіную шайбу ў дынамаўцаў у канцы паядынка закінуў Роб Клінкхамер.

"Авангард" — адзін з лідараў Усходняй канферэнцыі, а беларускі клуб змагаецца за месца ў васьмёрцы ў канферэнцыі "Захад". Турнірную табліцу можна паглядзець тут.

5 лютага "Дынама" згуляе ў гасцях з "Віцязем".

Статыстыка / @hcdinamoby

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.