Вы тут

Хакеісты мінскага "Дынама" дома прайгралі "Металургу"

Мінскае "Дынама" / TUT.by

11 студзеня хакеісты мінскага "Дынама" дома прымалі магнітагорскі "Металург". Гульня скончылася з лікам 4:2 (2:0, 1:1, 1:1) на карысць гасцей.

У першым перыядзе перавага гасцей была відавочнай: яны забілі "зубрам" дзве шайбы. Толькі на 34-й хвіліне Дзяніс Масалёў здолеў "размачыць" лік. Другую шайбу гасцям на 48-й хвіліне забіў Павел Варфаламееў. Аднак выйграць у "Металурга" дынамаўцы так і не здолелі.

Для мінскага клуба гэта другая параза запар.

Дарэчы, на сённяшні матч прыйшоў паглядзець прэзідэнт ІІХФ Рэнэ Фазель.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.