Вы тут

Гурт J:Морс сёння адыграе бясплатны канцэрт у Мінску

J:Морс / Еўрарадыё

J:Морс 19 верасняадыграюць бясплатны канцэрт у Мінску. Гэта будзе ўжо другі фры-выступ гурта ў сталіцы за гэты тыдзень: 17 верасня яны адыгралі сэт у рэстаране "Сябры".

"Як і абяцаў гурт J:Морс пасля сітуацыі ў чацвер, калі не ўсе жадаючыя змаглі патрапіць на канцэрт, – біс, прыпадаючы на святочны вечар", — напісалі ў сацсетках арганізатары з ініцыятывы "Наш дзень".

Мерапрыемства адбудзецца ў "Пясочніцы", пачатак у 19:00.

Учора там жа бясплатна выступілі Nizkiz. Як усё прайшло, можна паглядзець тут:

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.