Грамадскую актывістку Дар’ю Царык арыштавалі на восем сутак

Грамадскую актывістку Дар’ю Царык арыштавалі на восем сутак

Зранку 13 студзеня ў Мінску затрымалі 30-гадовую грамадскую актывістку Дар’ю Царык, паведамляюць праваабаронцы. 

Супрацоўнікі ГУБАЗІКа правялі ў яе кватэры ператрус, а потым павезлі дзяўчыну на допыт. У Першамайскім РУУСе на яе склалі пратакол па адміністрацыйнай справе. У гэты ж дзень адбыўся суд. Дар'і прысудзілі восем сутак арышту. 

У чым яе абвінавацілі, невядома. 

Дар’я Царык — дырэктарка арганізацыі "Геном", якая дапамагае людзям з рэдкімі генетычнымі нейра-цяглічнымі захворваннямі. Акрамя таго яна ўваходзіць у праўленне арганізацыі "Радзіслава", якая дапамагае жанчынам і дзецям, якія сталі ахвярамі хатняга гвалту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі