Вы тут

Google забараніў беларусам загружаць і абнаўляць платныя дадаткі ў Play Store

Google прыняў санкцыі супраць карыстальнікаў з Беларусі / pixabay.com

Кампанія Google забараніла беларусам загружаць і абнаўляць платныя дадаткі ў Play Store, піша devby.io.

Расіянам Google яшчэ 10 сакавіка заблакавала магчымасць платных падпісак, платных дадаткаў і лічбавых тавараў унутры іх. Гэтая мера была ўведзеная ў сувязі з антываеннымі санкцыямі. 

5 мая Google перастала размяшчаць у фірмовай краме новыя платныя праграмы-дадаткі, створаныя расіянамі, і абнаўленні да ўжо наяўных. Цяпер такія ж захады прынятыя супраць распрацоўшчыкаў і карыстальнікаў з Беларусі.

Беларусы не змогуць абнавіць платныя дадаткі і атрымаць іх новыя функцыі. Праўда, у адрозненне ад расіян жыхары Беларусі могуць рабіць унутраныя пакупкі і афармляць падпіскі на бясплатныя праграмы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.