Гомельскія кандыдаты ад БХД засталіся без агітматэрыялаў

Гомельскія кандыдаты ад БХД не могуць надрукаваць сваю перадвыбарчую агітацыю. Дзяржаўная друкарня не бярэцца за працу з-за тэхнічных прычын, а прыватнікам "звязвацца" з кандыдатамі ў дэпутаты забаронена. Гомельскія актывісты БХД вырашылі сваю перадвыбарчую прадукцыю надрукаваць у двух варыянтах: улеткі і налепкі. Але дзяржаўная друкарня, у якую накіроўваюць кандыдатаў у дэпутаты, не мае тэхнічнай магчымасці зрабіць адзін з відаў прадукцыі.

Актывісты знайшлі прыватную агенцыю, згодную надрукаваць патрэбную прадукцыю. Але найперш дзяржаўная друкарня адмовілася "дзяліць" грошы, спаслаўшыся на фінансавы аддзел выканкама. Пытанне вырашылася толькі пасля наведвання акружной выбарчай камісіі, дзе актывісты змаглі даказаць сваё права на друк прадукцыі часткамі ў некалькіх месцах.

Прэс-служба партыі БХД піша, што сапраўдны сюрпрыз чакаў хрысціянскіх дэмакратаў пасля. Калі справа дайшла да заключэння дамовы, стала вядома, што супрацоўнічаць з кандыдатамі забараніў дырэктар прадпрыемства. Калі актывісты запыталіся пра дакумент, які падцвярджае такую забарону, ім паведамілі, што гэта загад "зверху".

Зараз актывісты шукаюць іншае месца, дзе яны змаглі б надрукаваць агітацыйную прадукцыю. Але, па словах сябра БХД, калі ўлада забараніла ўсім прыватнікам працаваць з кандыдатамі, наўрад ці знойдецца магчымасць надрукаваць задуманае.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі