Глабальнае COVID-апытанне: беларусы не давяраюць уладам, але і не сядзяць дома

Беларус і міні-трактар падчас пандэміі COVID-19 / euroradio.fm
Беларус і міні-трактар падчас пандэміі COVID-19 / euroradio.fm

Беларусы ў лідарах па недаверы да ўласнага ўрада, яны лічаць адказ уладаў на ўспышку COVID-19 "зусім недастатковым". Да такіх высноў прыйшла група навукоўцаў з 12 універсітэтаў свету, якія правялі глабальнае сацыялагічнае даследаванне па COVID-19. Апытанне ў Беларусі праводзіла Беларуская аналітычная майстэрня, якая анкетавала больш за 3 тысячы чалавек.

Глобальный COVID-опрос: белорусы не доверяют властям, но и не сидят дома

Усяго даследаванне праводзілася ў 58 краінах. У пытанні "ацэнкі дзеянняў уладаў на ўспышку COVID-19 па ўзроўні недастатковасці" Беларусь займае "пачэснае" другое месца. Абышлі нас па недаверы толькі жыхары Турцыі, дзе пацверджана больш за 118 тысяч выпадкаў COVID-19. Трэцяе месца — у ЗША з іх 1,06 мільёна заражаных. У пяцёрку краін, грамадзяне якіх лічаць дзеянні сваіх уладаў "зусім недастатковымі", таксама ўваходзяць Расія і Інданезія.

Узровень праўдзівасці

Глобальный COVID-опрос: белорусы не доверяют властям, но и не сидят дома

Яшчэ адно пытанне датычылася ўзроўню праўдзівасці ўрада адносна ўспышкі каранавіруса. Тут па суседстве Венесуэла і Расія: іх грамадзяне менш за ўсё ўпэўненыя ў сваім урадзе. Непадалёк ЗША і Бразілія, лідары якіх доўгі час зусім адмаўлялі пагрозу, якую нёс каранавірус. Беларусы — на 9-м месцы, а ўлады краіны лічаць "хутчэй непраўдзівымі".

Рэакцыя грамадскасці

Уласную рэакцыю на ўспышку каранавіруса беларусы ацэньваюць значна лепш, чым рэакцыю ўладаў. Праўда, на фоне ўсяго астатняга свету мы ацэньваем сябе сярэдне. Самымі недаверлівымі да саміх сябе аказаліся жыхары Індыі, а рэспектуюць сваім асабістым захадам жыхары Кітая.

Глобальный COVID-опрос: белорусы не доверяют властям, но и не сидят дома

Некалькі пытанняў у даследаванні прысвечана індывідуальным паводзінам. Сацыёлагі вывучалі частату знаходжання дома, наведвання масавых мерапрыемстваў і нават мыцця рук. І ўсюды беларусы паказваюць сябе не з самага лепшага боку.

Знаходжанне дома

Сусветны заклік #StayHome (заставайцеся дома) — гэта дакладна не для нас. У гэтым пытанні беларусы з жыхароў усіх апытаных краін паставілі антырэкорд. Што, у прынцыпе, і нядзіўна для краіны, дзе каранцін не абвешчаны. Не любяць сядзець дома таксама расіяне і ўкраінцы, якіх нават абмежаванні не спыняюць (другое і трэцяе месцы адпаведна).

А вось чэмпіёны па сядзенні дома — жыхары Аргенціны. Дарэчы, у гэтай 44-мільённай паўднёваамерыканскай краіне ўсяго 4272 выпадкі COVID-19. Для параўнання: у 42-мільённай Украіне — 10 406.

 

   

Глобальный COVID-опрос: белорусы не доверяют властям, но и не сидят дома

Масавыя мерапрыемствы

Схадзіць на матч апошняга футбольнага чэмпіянату ў Еўропе, наведаць царкоўную службу ці проста пасмажыць шашлыкі на прыродзе з сябрамі — беларусу ў сакавіку і красавіку было з чаго выбраць. Як вынік — 3-е месца ў антырэйтынгу ненаведвання масавых мерапрыемстваў.

Абышлі нас толькі Дамініканская Рэспубліка і Сінгапур. І калі ў 11-мільённай Дамініканскай Рэспубліцы зараз 6652 выпадкі COVID-19, то ў 5,6-мільённым Сінгапуры сітуацыя куды больш сумная — 16 169 выпадкаў.

 

Глобальный COVID-опрос: белорусы не доверяют властям, но и не сидят дома

Мыццё рук

За сумленнасць адказаў беларусаў бярэ гонар, у адрозненне ад нашых захадаў асабістай гігіены. Мяркуючы па прызнаннях рэспандэнтаў, COVID-19 не змусіў нас часцей мыць рукі. Як вынік — 7-е месца ў антырэйтынгу.

Яшчэ менш пандэмія паўплывала на жаданне мыць рукі жыхароў ПАР, Чылі, Славакіі, Кітая, Латвіі і Сінгапура. А ва ўсіх астатніх краінах, якія ўдзельнічалі ў апытанцы, больш людзей адказала, што, каб берашчыся ад COVID-19, пачалі мыць рукі часцей.

Глобальный COVID-опрос: белорусы не доверяют властям, но и не сидят дома

Самастойнае інфармаванне пра сваё захворванне

Не трэба разводзіць лішнюю паніку — такой логікай, хутчэй за ўсё, кіруюцца беларусы з сімптомамі каранавіруса, калі хаваюць іх ад медыкаў. Прыказка "менш ведаеш — лепш спіш" прывяла нас на 4-е месца антырэйтынга.

Маўчаць пра свае болькі больш за нас толькі жыхары Японіі, Паўднёвай Карэі і Сінгапура.

 

 

Глобальный COVID-опрос: белорусы не доверяют властям, но и не сидят дома

Сацыяльная дыстанцыя

Не асабліва хвалююць нас і два метры асабістай прасторы. І тут мы ў лідарах па безадказнасці — 3-е месца. Абышлі нас толькі Японія і Чылі.

Глобальный COVID-опрос: белорусы не доверяют властям, но и не сидят дома

Даведка Еўрарадыё

Па стане на раніцу 30 красавіка з каранавіруснай інфекцыяй выяўлена 14 027 пацыентаў. Гэта на 846 выпадкаў больш, чым напярэдадні. Памерла 89 пацыентаў з COVID-19, з іх пяцёра — за апошнія суткі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі